
У № 1 ЧАСОПІСА «ВЯСЁЛКА» ЧЫТАЧОЎ ЧАКАЕ СВЯТОЧНЫ НАБОР ЦІКАВЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ:
▻ вясёлая і павучальная казка Людмілы РУБЛЕЎСКАЙ “Мышка хоча стаць дарослай” пра прыгоды маленькай Пік-Пік;
▻ творы пісьменнікаў-юбіляраў студзеня: вершы Янкі СІПАКОВА, Міхася ПАЗНЯКОВА, Віктара КУДЛАЧОВА і апавяданне Івана ШАМЯКІНА “Ваня-кніжнік”;
▻ займальнае падарожжа на Кубу разам з Алесем КАРЛЮКЕВІЧАМ у рубрыцы “Твае равеснікі ў свеце”;
▻ даследаванне Уладзіміра ЛІПСКАГА пра паходжанне і значэнне старажытных імёнаў Адам і Ева ў рубрыцы “Што хавае імя?”;
▻ кранальнае апавяданне Тамары БУНТА “Сабака-чытака” пра незвычайнага сабаку Вернага ў рубрыцы “Браты нашы меншыя”;
▻ старт новай рубрыкі “Сямейныя каштоўнасці” з творчым заданнем па стварэнні свайго радаводнага дрэва.
На часопіс можна падпісацца на сайтах aiv.by і belpost.by або ў аддзяленнях Белпошты.
Падпісныя індэксы:
74845 (інд.), 748452 (вед.)

