Чытайце ў жнівеньскім нумары!
Вывучаем часціны мовы: практыкум. Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
А. М. Якімовіч
Навучальныя матэрыялы цыкла «Вывучаем часціны мовы» дапамогуць настаўніку пазнаёміць вучняў з агульным значэннем, марфалагічнымі прыметамі, сінтаксічнай роляй розных часцін мовы. Распрацоўка будзе карыснай таксама пры падрыхтоўцы да факультатыўных і іншых дадатковых заняткаў.
Прапануюцца пытанні, заданні і гульні («Праца са словам», «Назавіце слова», «Хвілінка кемлівасці», «Працуем са спалучэннямі слоў», «Сказ-жартаўнік», «Шукаю сябра», «Пазнайце слова», «Скорагаворка», «Праца з дыялогам», «З пазычаных складоў», «Перакладаем», «Сустрэча з мастацкім творам»). Іх настаўнік можа як дапоўніць сваімі напрацоўкамі, так і скарыстаць часткова — у залежнасці ад задач урока ці заняткаў.
Матэрыялы па тэмах, прысвечаных назоўніку і прыметніку, былі размешчаны ў №7 нашага часопіса за 2024 год. Працяг цыкла будзе друкавацца ў наступных нумарах.