З 1996 года ў нашай краіне ўручаецца Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі.
Яна заснавана рэкдалегіяй дзіцячага часопіса “Вясёлка” за ўклад у развіццё дзіцячай літаратуры.За гэтыя гады сярод лаўрэатаў прэміі былі самыя выбітныя беларускія літаратуры і мастакі.
23 мая ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Васіля Віткі за 2023 год.
Дыпломы і медалі атрымалі Алег Чыркун за музыкальныя творы, якія цягам году друкаваліся на старонках часопіса “Вясёлка” Кацярына Хадасевіч-Лісавая і Тамара Бунта за нумары часопіса, падрыхтаваныя імі ў рамках праекта “Запрошаны галоўны рэдактар”. У зале прысутнічалі лаўрэаты прэміі мінулых гадоў.
Віншуем лаўрэатаў! Шукайце іх новыя творы на старонках часопіса “Вясёлка”.