Працягваецца плённае супрацоўніцтва часопіса “Роднае слова” з вядучымі літаратурнымі музеямі краіны.
Падчас штогадовай Ночы музеяў у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася куратарская экскурсія па часовай выставе “Шаржы на класікаў”. Госці музея мелі магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі экспазіцыі, створанай
паводле публікацый часопіснага праекта “У анталогію беларускага шаржу”.
Эксклюзіўны аповед ад аўтара роднасловаўскага праекта Сяргея Шапрана і галоўнага захавальніка фондаў Коласаўскага музея, унучкі Якуба Коласа, Васіліны Міцкевіч доўжыўся нон-стоп тры экскурсіі запар.
Зацікаўленасць і эмацыйныя водгукі слухачоў куратарскіх экскурсій пацвердзілі вялікі адукацыйна-выхаваўчы патэнцыял падобнага фармату ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.