Да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930–1984).
Літаратурна-мастацкае выданне змяшчае аповесці пісьменніка, уключаныя ў вучэбныя праграмы па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Героі твораў вабяць сваёй прыгажосцю і багаццем унутранага свету, маральнасцю, высакароднасцю ўчынкаў, самаахвярным служэннем Радзіме. Разам з героямі можна па-філасофску прааналізаваць сэнс жыцця і прызначэнне чалавека на Зямлі, па-сапраўднаму адчуць і зразумець, што такое жорсткасць і міласэрнасць, здрада і вернасць, варожасць і дабрыня, абыякавасць і захапленне.
Прапанаваныя чытачу творы змяшчаюць спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы тэкстаў.
Адрасавана школьнікам, а таксама будзе цікава ўсім, хто захапляецца беларускай літаратурай.


