Край блакітных азёр, рэліктавых лясоў, унікальных запаведнікаў, цудоўных замкаў, казачных палацаў, дагледжаных сядзібаў, велічных храмаў, раскошных музейных комплексаў... Прыгожая, апетая паэтамі зямля. З багатай гісторыяй, самабытнай культурай і непераўзыдзенай прыродай. Усё гэта дасталася нам у спадчыну ад продкаў і з’яўляецца нацыянальным набыткам.
У выданні апісана прыгажосць беларускіх архітэктурных помнікаў, сучасных збудаванняў, пейзажаў і ландшафтаў, расказана мноства цікавых фактаў пра родную зямлю. Галоўная задача кнігі — натхніць чытача на цікавыя падарожжы па Беларусі. Паспрыяць больш уважліваму вывучэнню нашай гісторыі, культуры, геаграфіі і прыродазнаўства.