У вучэбным дапаможніку «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» развіццё беларускіх зямель вывучаецца не ізалявана ад працэсаў, якія адбываліся ў суседніх рэгіёнах, а ў цеснай узаемасувязі.
У новым вучэбным дапаможніку аўтары імкнуліся ўлічыць дасягненні савецкай гістарычнай навукі, што знайшло адлюстраванне ў прызнанні значнай ролі сацыяльна-эканамічнага фактару ва ўтварэнні дзяржаўнасці ўсходніх славян.
Вывучэнне курса «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» дазволіць умацаваць гістарычны светапогляд нашага народа і ўсвядоміць месца і ролю Рэспублікі Беларусь на сусветнай палітычнай арэне.
Вучэбны дапаможнік рэкамендаваны Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пратакол № 3 ад 12 ліпеня 2022 г.)
3-е выданне, стэрэатыпнае