2-е выданне, перагледжанае
Кніга ўяўляе сабой даведнік-дапаможнік, у якім у форме пытанняў і адказаў сістэматызавана пададзены тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах беларускай мовы. Прадугледжана замацаванне ўсіх неабходных правіл з дапамогай арыгінальнага дыдактычнага матэрыялу ў форме практыкаванняў і тэстаў. Для самакантролю падаюцца адказы да ўсіх заданняў і ключы да тэстаў.
Дапаможнік адрасуецца вучням старшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і абітурыентам. Можа выкарыстоўвацца на факультатыўных занятках і моўных курсах для сістэматызацыі ведаў па беларускай мове.