Дапаможнік падрыхтаваны згодна з праграмай па беларускай мове для 2-га класа устаноў адукацыі, якія рэалізуюць агульнаадукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з рускай мовай навучання і выхавання. У выданні падаецца сістэма практычных заданняў, накіраваных на выпрацоўку правільнага вымаўлення спецыфічных беларускіх гукаў, развіццё вуснага маўлення, пашырэнне слоўнікавага запасу другакласнікаў. У рабочы сшытак таксама ўключаны алгарытмы, апорныя схемы, тэставыя заданні, якія дапамогуць вучням паўтарыць правілы, замацаваць атрыманыя веды, праверыць якасць засваення матэрыялу.
Прапанаваны матэрыял можа быць выкарыстаны пры арганізацыі групавой і індывідуальнай работы як на ўроках, так і на стымулюючых і падтрымліваючых занятках.
Адрасавана вучням другога класа, настаўнікам, бацькам.