Кніга «Азбука Перамогі» паэта-сучасніка Івана Карэнды працягвае серыю твораў беларускай дзіцячай літаратуры пра наш алфавіт.
У аснову аповеду аўтар паклаў факты жыццёвай біяграфіі свайго дзеда-франтавіка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Мікалаевіча Карэнды.
Выданне кнігі прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі.