Часопісны праект “На падмурку слоў Песняровых”, які выйшаў у красавіцкім нумары часопіса “Роднае слова” да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, быў прэзентаваны ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Галоўны рэдактар выдання Наталля Шапран і загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Купалаўскага музея Марыля Барткова сталі гасцямі перадачы “Творчы вечар”. Яны падзяліліся са слухачамі і аўтарам перадачы Галінай Шаблінскай уражаннямі ад юбілейнай імпрэзы, што адбылася напярэдадні і расказалі пра плён шматгадовага супрацоўніцтва. Гаворка ішла таксама пра шляхі сучаснага купалазнаўства і тую адметную ролю, якую выконвае ў ім навукова-асветніцкая дзейнасць часопіса “Роднае слова”.
Паслухаць выпуск “Творчага вечара” можна па спасылцы:
https://radio1.by/audio/ne-lyanuytsesya-chytats-kupalu-tvorchy-vechar-z-galinay-shablinskay/